DELFI: Двое дзяцей мігрантаў — у рэанімацыі ў Літве. На беларускім баку людзі ў масках далі ім таблеткі
Дваіх дзяцей нелегальных мігрантаў пасля пераходу беларуска-літоўскай мяжы завезлі ў рэанімацыю — нібыта на беларускім баку людзі ў масках далі ім заспакаяльныя таблеткі, піша «DELFI».
Малалетніх дзяцей у рэанімацыю адвезлі з Кабеляйскай заставы на літоўскім баку пасля таго, як у чацвер раніцай яны з бацькамі перайшлі мяжу Беларусі і Літвы. Бацькі сказалі памежнікам, што перад пераходам дзецям далі таблеткі. Паводле слоў дарослых мігрантаў, таблеткі дзецям далі людзі ў масках, якія праводзілі ўцекачоў да мяжы з Літвой.
У чацвер, 22 ліпеня, памежнікі Кабеляйскай заставы затрымалі ў Варэнскім раёне 11 грамадзян Ірака і 4 грамадзян Расіі (чачэнцаў). «Усіх замежнікаў даставілі на заставу. На заставе дарослыя мігранты паведамілі, што іх дзеці дрэнна сябе адчуваюць. Дзеці былі млявыя, не маглі размаўляць. Памежнікі выклікалі "хуткую". Лекары павезлі дзяцей у Алітускую лякарню і змясцілі ў рэанімацыі», — сказана ў паведамленні
Цяпер стан дзяцей ацэньваецца як стабільны, іх жыццю нічога не пагражае; бацькі дзяцей распавялі памежнікам, што перад пераходам мяжы людзі ў масках, якія суправаджалі іх, мяжы далі дзецям па дзве таблеткі. Пасля гэтага мігранты перайшлі мяжу Літвы. Таблеткі дзецям далі, каб яны былі спакайнейшымі і не перашкодзілі пераходу праз мяжу. Яшчэ адну таблетку пакінулі бацькам, каб яны далі яе дзецям падчас пераходу па тэрыторыі Літвы. Гэтую таблетку памежнікі перадалі лекарам.
У Літву з Беларусі сёлета трапілі 2300 нелегальных мігрантаў.