Даішнікі затрымалі п'янага кіроўцу. На ім была цішотка з цытатай Лукашэнкі
Сёння ноччу ў Мінску злавілі 46-гадовага кіроўцу машыны каршэрынгу, які пры праверцы аказаўся нецвярозым. І ў лукашэнкаўскім мерчы, піша «Наша Ніва».
ДАІ апублікавала відэа з мужчынам. Ён быў у цішотцы з фразай
Лукашэнкі, якія нядаўна пачалі прадавацца ў Мінску.
Дарэчы, пазней допіс пра мінчука з тэлеграма мінскай ДАІ быў
выдалены.
«Наша Ніва» высветліла, што мужчына на кадрах вельмі падобны да Генадзя Казачэнкі — кантрабасіста Вялікага тэатра Беларусі і квінтэта «Серэнада».
Журналісты звярнулася па каментарый да калег Генадзя па «Серэнадзе», але там сказалі, што пра затрыманне не ведаюць.
Нядаўна Казачэнка ў сябе ў Інстаграме выклаў цэлую
фотагалерэю з крамы, у якой прадаецца вопратка з цытатамі Лукашэнкі.