ДАІ адказала, ці можна на праўладных аўтапрабегах ездзіць без нумароў

На праўладных аўтапрабегах ездзяць машыны без нумароў. Цяпер ДАІ адказала на патрабаванне пакараць вінаватых

Аўто без нумароў на Плошчы Перамогі 20 жніўня 2020 года

Аўто без нумароў на Плошчы Перамогі 20 жніўня 2020 года


У Беларусі падчас праўладных аўтапрабегаў часта можна ўбачыць машыны без нумароў або з закрытымі нумарамі. The Village разбіралася, ці так ужо цяпер можна.

У прыватнасці, такія машыны без німароў не раз былі заўважаныя ў Мінску. Напрыклад, 20 жніўня ў Мінску пара дзясяткаў аўтамабіляў з чырвона-зялёнымі сцягамі сюды-туды ездзілі па праспекце Незалежнасці, сігналілі. Пры гэтым у часткі аўто схаваныя нумары.



Былі такія і ў Лідскім раёне падчас акцыі «За бяспечную Беларусь!», прыгадвае www.the-village.me. Тады каля двух дзясяткаў машын рухаліся без нумарных знакаў —дакладней, рэгістрацыйныя нумары былі схаваныя таблічкамі "За Беларусь!". Такія прабегі і раней заўважалі ў розных гарадах Беларусі, але ў Лідзе ж калону ўзначаліў аўтамабіль ДАІ. Цікава, што акцыя была ініцыяваная Гродзенскім абласным упраўленнем МНС. Паводле беларускіх законаў, ездзіць без рэгістрацыйных знакаў — грубае парушэнне ПДР.

Аўто без нумароў на Плошчы Перамогі 20 жніўня 2020 года

Аўто без нумароў на Плошчы Перамогі 20 жніўня 2020 года



Неабыякавыя грамадзяне склалі петыцыю і адправілі яе ў ДАІ. Прычым не пасаромеліся ў выразах, у якіх можна ўгледзець і тонкі тролінг:

Асаблівае абурэнне выклікае той факт, што гэтыя кіроўцы ездзяць па горадзе з дзяржаўнай сімволікай — сцягамі Беларусі і Мінска. Такім чынам, сваімі супрацьпраўнымі паводзінамі і парушэннем ПДР яны абражаюць гэтыя сімвалы, святыя для ўсіх грамадзян нашай краіны.

На некаторыя фотаздымках таксама відаць, што падобныя супрацьпраўныя паводзіны на дарозе яны дапускаюць нават на плошчы Перамогі, чым патэнцыйна абражаюць нашых ветэранаў, якія пралівалі кроў за мір і парадак у нашай краіне — а не за тое, каб невядомыя малойчыкі дапускалі грубае парушэнне ПДР у сталіцы Беларусі.

У сувязі з гэтым, просім знайсці і пакараць па ўсёй строгасці закона вінаватых уладальнікаў транспартных сродкаў, а таксама прыняць меры па недапушчэнні такіх парушэнняў у будучыні, асабліва на плошчы Перамогі”.

Цяпер з ДАІ прыйшоў адказ за подпісам часова выконваючага абавязкі начальніка ўпраўлення Івана Шакуна.

 

7sd2mdjxvhtami_rqcyh2a.png

Адказ нешматслоўны:

«Паведамляю Вам, што ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама вывучаны Ваш электронны зварот. Зыходзячы са зместу звароту, лічу неабходным паведаміць наступнае.

У выпадку выяўлення фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, заяўнік можа ў адпаведнасці з артыкулам 9.2 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — ПВКААП) звярнуцца ў органы ўнутраных спраў з заявай аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пры паступленні такой заявы ў адпаведнасці з патрабаваннямі ПВКААП будзе праведзена адпаведная праверка».

Паводле www.the-village.me