Да Надзеі Саўчанкі дагэтуль не дапусцілі ўкраінскіх лекараў

Пра гэта ўкраінскім журналістам паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага кіравання справамі.



8e8e6072_4ee0_45cb_9021_a7d85724781a_mw1024_s_n.jpg

Як распавёў намеснік галоўнага лекара па медыцынскіх пытаннях клінічнай бальніцы "Феафанія" Андрэй Строкань, дэлегацыя медыкаў прыляцела ў Маскву ў пятніцу раніцай. Аднак цягам пятніцы лекарам не ўдалося патрапіць у СІЧУ, дзе знаходзіцца Саўчанка.
Па дадзеных прэс-службы, сярод украінскіх лекараў, якія павінны агледзець ваеннапалонную, — Строкань, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя Украіны па спецыяльнасці "Гастраэнтэралогія" Наталля Харчанка і загадчык кафедры неўралогіі Нацыянальнага медуніверсітэта ім. Багамольца, неўрапатолаг Ларыса Сакалова.
Інфармацыю пра гэта ў сваім Twitter пацвердзіў адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў. Ён таксама выказаў здагадку, што украінскіх лекараў не пускаюць з-за магчымага пагаршэння стану здароўя Надзеі Саўчанкі.
Паводле "Украінскай праўды"