Да мяжы з Украінай сцягваюцца расейскія войскі. У Краснодоне, Свярдлоўску і Бірукова іх блакуюць звычайныя расіяне
Карыстальнікі інтэрнэту знялі, як расійская армія заходзіць у памежны з Украінай горад Навашахцінск Растоўскай вобласці. Таксама расійскія войскі падышлі да мяжы Луганскай вобласці. Расейскія салдаты настолькі блізка, што ўкраінскія памежнікі бачаць іх без бінокля, — паведамляе tsn.ua.
Навашахцінск знаходзіцца ў 10 км ад мяжы з Украінай. Жыхары горада знялі на відэа перамяшчэння расійскай арміі. Сярод ваеннай тэхнікі заўважаныя БТР-80, КамАЗзы з салдатамі, УРАЛ з гаручым, самаходнае артылерыйскае ўзбраенне "2С23". Пры гэтым, як удалося высветліць, тэхніка з'яўляецца даволі сучаснай.
Акрамя таго, у Растоўскі вобласці на трасе М4 "Дон" заўважана калона з ваеннай тэхнікай, паведамляюць мясцовыя жыхары.
"Па трасе ідуць тры калоны танкаў, БТР, грузавікі з пяхотнікамі. Над калонай рухаюцца 12 баявых верталётаў. На бартах тэхнікі напісана "Міратворчая місія", — паведамляюць мясцовыя жыхары.
На сваёй старонцы ў Facebook Канстанцін Раўцкі з праваабарончага цэнтру "Поступ" напісаў: "Расійскія часткі падышлі ўшчыльную да межаў Луганскай вобласці. Яны ў зоне бачнасці нашых памежнікаў. Нашы часткі ў Краснодоне, Свярдлоўску і Бірукова блакуюць грамадзянскія. Людзі не даюць ваенным адправіцца на пазіцыі", — напісаў праваабаронца.
Ён дадаў, што інфармацыю пацвярджаюць афіцэры, з якімі кантактуюць яго калегі з праваабарончай арганізацыі.