Чыноўнікі з Татарстана будуць вучыцца ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі

Пытанні ўзаемадзеяння ў сферы падрыхтоўкі кіраўніцкіх кадраў былі ў цэнтры ўвагі сустрэчы кіраўніка аддзялення пасольства Беларусі ў Татарстане (РФ) Алега Ісаева з дырэктарам Вышэйшай школы дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання Казанскага федэральнага ўніверсітэта Ігарам Прывалавым, што адбылася 11 ліпеня, піша «Радыё Рацыя» са спасылкай на Белапан

s000837_847916.jpg


Як паведамляе беларуская дыпмісія ў Маскве, абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва з Інстытутам дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі па праходжанні стажыроўкі дзяржаўных і муніцыпальных служачых Татарстана ў дзяржустановах і на прадпрыемствах Беларусі.
Дасягнутая дамоўленасць аб прапрацоўцы пытанняў з беларускімі калегамі аб накіраванні ў трэцім квартале гэтага года на стажыроўку ў Беларусь групы слухачоў з 20 чалавек.
Татарстанскі бок выказаў зацікаўленасць у доўгатэрміновым супрацоўніцтве з улікам вопыту Беларусі ў падрыхтоўцы кіраўніцкіх кадраў.