Чыноўнікі адказалі на зварот з нагоды затрымання пенсіянерак, якія чыталі кнігі
Чытанне павінна быць ўзгоднена з уладамі.
![photo_2021_03_21_15_30_41.jpg photo_2021_03_21_15_30_41.jpg](/img/v1/images/photo_2021_03_21_15_30_41.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чыноўнікі адказалі на зварот з нагоды затрымання пенсіянерак, якія чыталі беларускія кнігі ў электрычцы: чытанне кніг законна не заўсёды - часам яно «мае прыкметы, якія адносяцца да закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Тады такое чытанне павінна быць ўзгоднена з уладамі. Што з сябе ўяўляюць гэтыя «прыкметы», не ўдакладняецца.