Чыноўнікі адказалі, ці можна вешаць БЧБ-гірлянды на вокны
Мінчуку прыйшоў адказ з адміністрацыі Фрунзенскага раёна на пытанне, ці лічыцца гірлянда «па схеме БЧБ» на вакне пікетам.
«Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжаная падборка колеравай гамы ўпрыгожанняў на вокнах кватэр», — гаворыцца ў афіцыйным лісце.
Імаверна, судзіць за бел-чырвоныя-белыя гірлянды па артыкуле 23.34 беларусаў пакуль усё ж не будуць. Хоць уладальнікі такіх святочных упрыгожанняў ужо паведамлялі пра папярэджанні і рэкамендацыі прыбраць гірлянду, паведамляе Еўрарадыё.
«Дадаткова тлумачым, што размяшчэнне на вокнах кватэр, шкленні балконаў сцягоў бел-чырвона-белай расфарбоўкі для публічнай дэманстрацыі грамадзянам, у адпаведнасці з арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”, трактуецца як правядзенне масавага мерапрыемства — пікетавання», — не маглі не нагадаць у адміністрацыі.