Чарговае затрыманне ў А1. Гэтым разам забралі вядучую спецыялістку па працы з кліентамі
Сілавікі затрымалі вядучую спецыялістку па працы з кліентамі кампаніі А1. «Пакаяннае» відэа з ёю з'явілася на праўладным тэлеграм-канале. Свае імя і прозвішча яна не называе. Але dev.by піша, што гэта Святлана Каленчыц. Супрацоўніцу А1 абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.
![zatra.jpg zatra.jpg](/img/v1/images/zatra.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта ўжо другое гучнае затрыманне супрацоўніка А1, нагадвае «Еўрарадыё». Прэс-сакратар кампаніі Мікалай Брэдзелеў асуджаны на 15 сутак і знаходзіцца на Акрэсціна (пры затрыманні быў збіты). З'яўленне «пакаяннага» відэа з ім асудзілі як кампанія А1, так і МЗС Аўстрыі — за ўмяшанне ў прыватнае жыццё.