Чаму не варта наведваць цыркі
Сёння, калі надзённым пытаннем для чалавецтва з’яўляецца недапушчэнне ядзернай вайны, праблема жорсткага абыходжання з жывёламі адыходзіць нават не на другі план. Жывёлы церпяць страшэнныя пакуты, а Белдзяржцырк запаўняецца неспакушанымі гледачамі.
Жорсткае абыходжанне з'яўляецца амаль неад’емнай часткай дрэсіроўкі цыркавых жывёл — так няшчасных прымушаюць вучыцца і выконваць ненатуральныя і небяспечныя трукі. Менавіта таму выкарыстанне жывёлаў у цыркавых шоў цалкам ці часткова забароненае ў мностве краінаў свету. Але не ў Беларусі.
Прыклады жорсткага абыходжання з жывёламі
Вось некалькі распаўсюджаных прыкладаў жорсткага абыходжання з жывёламі ў цыркавой дрэсіроўцы:
- Фізічнае пакаранне. Дрэсіроўшчыкі выкарыстоўваюць фізічныя пакаранні, каб прымусіць жывёл выконваць пэўныя трукі — напрыклад, біць ці хвастаць іх.
- Пазбаўленне. Жывёлаў могуць пазбаўляць ежы, вады і сацыяльнага ўзаемадзеяння, каб зрабіць іх больш паслухмянымі падчас дрэсіроўкі і выступаў.
- Заключэнне. Жывёлаў могуць доўга ўтрымліваць у маленькіх клетках або загонах, што выклікае фізічны і псіхалагічны стрэс
- Паражэнне электрычным токам. Электрашокеры могуць выкарыстоўвацца для таго, каб прымусіць жывёл выконваць пэўныя трукі.
- Булхукі. Булхукі — востры металічны інструмент, які часта выкарыстоўваюцца для дрэсіроўкі сланоў і і іншых буйных жывёлаў.
- Наморднікі, ашыйнікі і ланцугі таксама могуць выкарыстоўвацца для кіравання жывёламі падчас дрэсіроўкі.
У 2019 годзе з'явілася жудаснае відэа, на якім дрэсіроўшчык знакамітага цырка GardenBros б'е слана вострай металічнай прыладай, што нагадвае каменную качаргу з вострым гакам. У перапынках паміж выступамі сланоў трымалі на ланцугах. Таксама былы супрацоўнік Garden Bros заяўляў, што часта бачыў у цыпку сланоў, у якіх з-за вушаў капала кроў. Cупраць цырка пратэстуюць групы па абароне правоў жывёлаў.
«Выступы са сланамі былі забароненыя па ўсёй краіне, таму што людзі зразумелі, што гэтыя цудоўныя жывёлы падвяргаюцца страшэнным здзекам, гвалту і пазбаўленням на выязных шоу. Будучыня цыркаў — без жывёлаў, і здаецца, што Garden Bros. нарэшце ўбачылі надпіс на сцяне», — заяўляў Рэйчэл Мэцьюз, намеснік дырэктара фонду PETA, што займаецца барацьбой за этычнае абыходжанне з жывёламі.
У 2009 годзе Вялікі брытанскі цырк (GreatBritishCircus) быў прызнаны вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі пасля таго, як было выяўлена, што супрацоўнікі ўтрымлівалі сланоў у неналежных умовах. Сланы Соня і Вана Мана доўгі час былі прыкаваныя ланцугамі і не мелі доступу да мяккай паверхні, на якой можна было б ляжаць.
У 2017 годзе з'явілася відэа, на якім дрэсіроўшчык б'е львіцу ў цырку Юрыя Нікуліна ў Маскве падчас выступлення.
А ў 2020 годзе разышоўся абуральны запіс, на якім дрэсіроўшчык збівае тыгра ў Швейцарскім нацыянальным цырку. Пасля цырк быў аштрафаваны на 5000 швейцарскіх франкаў за парушэнне законаў аб абароне жывёлаў.
Забарона распаўсюджваецца на ўсіх непрыручаных жывёлаў. Пазней такі ж
закон прынялі ў Даніі, Нарвегіі, Бельгіі, Вялікай Брытаніі і многіх іншых
краінах свету.
А што ў Беларусі?
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя
адказала, што выступіла з адпаведнай ініцыятывай яшчэ раней, у 2017 годзе, але
ўвесці змены не ўдалося.
Белдзяржцырк
— Для любога дрэсіроўшчыка жывёла — гэта ж, у першую чаргу, хлеб. Перад выступам сабак мы не кармілі, каб яны больш-менш слухаліся, — казаў у інтэрв’ю Яўгеніі Доўгай былы галоўны рэжысёр Белдзяржцырку Валеры Пестаў.
— Калі я працаваў з цыркам Шаўчэнкі, назіраў за дрэсіроўкамі. Вядома, ніхто з дрэсіроўшчыкаў не гладзіў жывёл, да іх заходзілі са спецыяльным прыстасаваннем і палкамі. Я думаю, што цырк без жывёл не зможа існаваць — людзям гэта будзе не зусім цікава. Ды і дзяцей водзяць у цыркі толькі для таго, каб паглядзець на жывёлаў, — разважаў Пестаў і дадаваў:
Забарона на цыркі
Некалькі краін увялі поўную забарону на цыркі з выкарыстаннем жывёлаў. Вось некаторыя прыклады:
Балівія была першай краінай у свеце, якая забараніла выкарыстанне ўсіх жывёлаў у цырках у 2009 годзе.
Кіпр увёў забарону на ўсе цыркі з жывёламі ў 2017 годзе. Забарона распаўсюджваецца на ўсе дзікія і прыручаныя віды, а парушальнікам пагражае буйны штраф і турэмнае зняволенне.
У 2017 годзе такую ж забарону ўвялі ў Ізраілі, у 2018 — у Парагваі, у 2019 — у Грэцыі.
У Мексіцы забаранілі цыркавыя шоу з дзікімі жывёламі ў 2015 годзе, а ў 2021 годзе забарону пашырылі, уключыўшы ў яе ўсіх жывёлаў.
Мноства краінаў увялі частковую забарону на цыркі з жывёламі або абмежаванні на пэўныя віды. Ініцыятывы па абароне правоў жывёл працягваюць кампанію за поўную забарону цыркаў з жывёламі ва ўсім свеце, сцвярджаючы, што гэта жорстка і непатрэбна.
Безумоўна, цырк без жывёлаў магчымы, што даказвае прыклад найпаспяховейшага цырку ў свеце — Cirque du Soleil, які выступіў супраць выкарыстання жывёлаў у шоу і радуе публіку дзівоснымі акрабатычнымі нумарамі, музыкай, танцамі.