Чацвёра прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў у СІЗА КДБ, сямёра не выходзяць на сувязь
14 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў не выходзяць на сувязь.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, чацвёра прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў знаходзяцца ў СІЗА КДБ — гэта Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах і Аляксандр Еўдакімчык.
Пацвердзілася інфармацыя пра затрыманне Аляксандра Бухвостава, Віталя Чычмарава, Аляксандра Ярашука, Ірыны Бут-Гусаім і Ігара Ледніка, аднак месца, дзе знаходзяцца людзі, пакуль не вядома. Сувязі няма з Янай Малаш, Ганнай Дусь, Васілём Берасневым, Дзмітрыем Барадзько, Міхаілам Громавым, Вадзімам Паніным, Юрыем Беляковым.
Паведамляецца таксама, што пасля допыту адпусцілі Ігара Комліка.
Усе гэтыя людзі — лідары і актыў БКДП і прафсаюзаў СПМ, СПБ, РЭП, якія ўваходзяць у яго. Учора ў офісах прафсаюзаў і дамах актывістаў прайшлі ператрусы.
Нагадаем, раніцай у сераду 20 красавіка стала вядома пра тое, што 14 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў не выходзяць на сувязь.