У Мінску затрыманы 39-гадовы інжынер-чыгуначнік

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне 39-гадовага інжынера Мінскай дыстанцыі арганізацыі сувязі БЧ. З мужчынам ГУБАЗіК запісаў «пакаяльнае» відэа, на якім ён гаворыць, што ў 2020-м годзе «браў удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, а да нядаўняга часу быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, з якіх рабіў рэпосты». Нібыта, за гэта яго і затрымалі.

photo_2022_04_21_16_27_40.jpg

ГУБАЗіК паведамляе, што фотаздымкі з пратэстных маршаў чыгуначнік са свайго тэлефона выдаліў, але пасля затрымання сілавікі іх аднавілі. Таксама яны нібыта вылічылі, што нядаўна ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах мужчына цікавіўся відэаролікамі пра тое, як сапсаваць чыгуначнае абсталяванне.

На затрыманага завялі справу па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Дзе зараз знаходзіцца мужчына — пакуль невядома.