ЦВК зарэгіструе кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня
Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла, што зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты плануецца 10 верасня.
Фота gazetaby.com
Цяпер ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў працягваюць збор подпісаў, які завершыцца 21 жніўня.
Па словах Ярмошынай, выбарчая кампанія ў цэлым праходзіць досыць спакойна: "Мы атрымліваем невялікую колькасць скаргаў". Пры гэтым, падкрэсліла старшыня ЦВК, дзеянні шэрагу груп носяць правакацыйны характар і "накіраваны на тое, каб іх са скандалам знялі. Пакуль ЦВК трымаецца. Прадстаўлены шырокія магчымасці для вылучэння".
На дадзены момант мяжу ў 100 тысяч подпісаў пераадолелі Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка, Віктар Цярэшчанка і Мікалай Улаховіч.
Паводле БЕЛТА