Цягнікі мінскага метро з 1 красавіка пачалі хадзіць радзей
Чакаць электрычку ў метро ў буднія дні давядзецца ў сярэднім на паўхвіліны больш.
Фота: minsk-metro.net
У ранішнія і вячэрнія гадзіны пік цягнікі па-ранейшаму будуць курсаваць з дзвюххвілінным інтэрвалам.
Сваё рашэнне кіраўніцтва метрапалітэна тлумачыць памяншэннем пасажырапатоку практычна на ўсіх станцыях. Па словах спецыялістаў, для людзей розніца будзе ледзь прыкметная. Сама ж падземка дзякуючы новаму раскладу зможа значна зэканоміць на электраэнергіі.