Цягнік «чатырох сталіц» могуць падоўжыць да Таліна ўжо гэтым летам

Цягнік "чатырох сталіц" можа пачаць хадзіць у Талін (Эстонія) ўжо гэтым летам. Пра гэта заявіла прадстаўнік Эстонскай чыгункі Моніка Ліллес.

ae5ffc3e3489ed85113165bb90ca2a4f.jpg


Паводле слоў Ліллес, на мінулым тыдні адбылася сустрэча прадстаўнікоў Эстонскай чыгункі з украінскімі калегамі, на якой "Укрзализныця" заявіла пра гатоўнасць падоўжыць цягнік да Таліна, паведамляе rbc.ua са спасылкай .
"Наша кампанія таксама пачала працу па высвятленні мясцовай цікавасці да праекту ... Таксама неабходна абмеркаваць графік руху і іншыя пытанні з прадстаўнікамі чыгунак краін, па якіх праходзіць цягнік. Калі гэты праект апраўдае сябе з пункту гледжання ўсіх бакоў, то, паводле папярэдніх дадзеных, цягнік можа быць прадоўжаны да Таліна ўжо ў пачатку лета", — адзначыла Ліллес.
Нагадаем, цягнік "чатырох сталіц", які рухаецца па маршруце Кіеў-Мінск-Вільнюс-Рыга, пачаў курсіраваць з 28 верасня 2018 года. З 30 студзеня гэтага года цягнік стаў курсіраваць раз у чатыры дні. Хоць раней меркавалася, што са снежня ён будзе курсіраваць праз дзень.