Ціханоўская і Вячорка купілі квіткі ў Мінск, але не прыляцелі

У мінулыя выхадныя ў сеціве з'явіліся фотаздымкі авіябілетаў з Вільні ў Мінск на 2 траўня на імя Святланы Ціханоўскай і яе дарадцы па міжнародных пытаннях Франака Вячоркі. Але ў Мінск яны так і не прыляцелі. TUT.BY спытаў у каманды Ціханоўскай, што гэта было.

Фота: Тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы»

Фота: Тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы»

Квіткі, як аказалася, сапраўдныя. Гэта TUT.BY пацвердзіў Франак Вячорка. Але ў Мінск ні Ціханоўская, ні Вячорка не прыляцелі: у панядзелак, 3 траўня, у Ціханоўскай пачаўся афіцыйны візіт у Славенію.
 Квіткі нашы. Каманда Ціханоўскай праводзіць вялікі аб'ём працы для дасягнення пастаўленых мэт, і не ўся дзейнасць можа быць публічнай, — заявіў дарадца Ціханоўскай.
Навошта куплялі квіткі, ці збіраліся на самой справе ляцець у Мінск Ціханоўская і Вячорка, у камандзе распавядаць адмаўляюцца. Хто выклаў фотаздымкі квіткоў у Сеціва, у камандзе не ведаюць.
— Мы гэтага не рабілі, — сказалі ў прэс-службе Ціханоўскай.