Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference-2019

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч «заўтра» не складзена з выпадковасцяў і «чорных лебедзяў». Будучыня кшталтуецца канкрэтнымі рэчамі: станам эканомікі, дэмаграфічным развіццём, трэндамі ў навуцы і адукацыі, ды зменамі ў палітыцы. Гэтым тэмам і прысвечаная Belarus Future Unconference-2019.

afisha_8.png


Мэта антыканферэнцыі — сабраць адных з найлепшых беларускіх розумаў, каб абмеркаваць выклікі, перад якімі стаіць Беларусь, і прынамсі паспрабаваць знайсці шляхі, як зрабіць нашую будучыню лепшай.
Антыканферэнцыя збярэ найлепшыя беларускія розумы з абсалютна розных галінаў, а галоўным прамоўцам форуму будзе Павел Данэйка. Але арганізатары чакаюць вашага ўнёску ў дыялог, бо будучыня куды больш варыятыўная, чым панэльныя дыскусіі.
Таму палова форуму пройдзе ў фармаце World Cafe, дзе кожны ўдзельнік антыканферэнцыі скажа сваё слова. Па выніках дыскусій будзе створана мапа выклікаў для будучыні Беларусі. Па словах арганізатараў, традыцыйныя дыскусіі заменяць размовы ў фармаце Fishbowl: прыбяруць мадэратара, выступоўцы будуць сядзяць у цэнтры, а аўдыторыя будзе атачаць іх па колу.
Таксама на канферэнцыі будзе прэзентаваны Індэкс беларускай будучыні-2019, які выходзіць пры фінансавай падтрымцы Roast.by і Чысты кіт. У гэтым годзе ў экспертным апытанні адносна перспектываў Беларусі прыняло 58 экспертаў (леташнюю версію можна паглядзець тут).
Больша падрабязна пра канферэнцыю можна пачытаць тут.

Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу, аналітычных цэнтраў, дзяржаўных органаў, медыяў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

Belarus Future Unconference-2019 адбудзецца 25 траўня з 12:00 да 17:30 у прасторы EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а). Уваход вольны (патрэбна рэгістрацыя).

Група ў “Фэйсбуку Група ва “УКантакце”