Тыдзень Швецыі 2019

Напярэдадні Дня Швецыі ў Мінску, які адбудзецца 1 чэрвеня на плошчы Свабоды, Пасольства Швецыі супольна з партнёрамі запрашае ўсіх аматараў кіно наведаць паказы шведскіх фільмаў у кінатэатры «Піянер» (вул. Энгельса, 20).

swweek_logo.jpg

З 23 па 26 траўня ў малой зале кінатэатра «Піянер» у рамках праграмы «Лістапад. Калекцыя» пройдзе паказ мастацкіх стужак «Другое жыццё Увэ» і «Тут была Брыт-Мары» паводле раманаў майстра шведскага аптымізму Фрэдрыка Бакмана. Паказ арганізаваны Цэнтрам візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» у супрацоўніцтве з Пасольствам Швецыі. Праграму можна паглядзець тут.

З 23 траўня па 3 чэрвеня ў фае кінатэатра “Піянер” будзе праходзіць фотавыстава «Moments», прадстаўленая Volvo Car Мінск – афіцыйным дылерам ТАА «Вольво Карс». Усе фотаздымкі былі зробленыя з дапамогай штатнай камеры фірмовай сістэмы бяспекі Volvo City Safety, усталяванай у красоверы Volvo XC60.

27 траўня Цэнтр актыўнага даўгалецця (г. Мінск) і Пасольства Швецыі запрашаюць на майстар-клас па скандынаўскай хадзе. Цэнтр актыўнага даўгалецця - арганізацыя, якая аб’ядноўвае энергічных людзей узросту 50+. Мерапрыемства пачнецца ў памяшканні Пасольства Швецыі (вул. Рэвалюцыйная, 15) а 17.00. Папярэдні запіс па тэлефоне +375 29 162-25-25.

27 траўня распачнецца штогадовы Тыдзень шведскага кіно. Усе паказы для наведнікаў бясплатныя. Квіткі можна атрымаць у касах кінатэатра ў дзень паказу з 12.00. Стужкі дэманструюцца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі. З падрабязнай праграмай Тыдня шведскага кіно можна пазнаёміцца па спасылцы.

28 траўня а 18.00 у памяшканні Пасольства Швецыі (вул. Рэвалюцыйная, 15) адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі “Звяры, якіх не бачыў ніхто, апроч нас” Ульфа Старка і Лінды Бундэстам. Перакладчыца Алеся Башарымава распавядзе пра тое, як аўтары стваралі кнігу-карцінку пра нябачаных звяроў, пра цікавыя моманты сваёй працы над перакладам, а таксама пачытае вершы з кнігі і раскажа, як кожны можа стаць яе сувыдаўцом. Таксама вы зможаце пагартаць кнігу ў арыгінале, прыдумаць уласных звяроў і задаць пытанні перакладчыцы. Каб трапіць на сустрэчу, патрэбна прайсці рэгістрацыю.

29 траўня а 19.00 у канцэртнай зале “Верхні горад” (пл. Свабоды, 23а) адбудзецца канцэрт вядомага шведскага дуэта Duo Lasine-Sigova ў складзе дыпламанткі міжнародных конкурсаў і лаўрэаткі прэстыжных шведскіх прэмій піяністкі Юліі Сігавай і канцэртмайстра Опернага тэтра г. Мальмё і сімфанічнага аркестра г. Ёнчопінга скрыпача Антона Ласіна. У праграме прагучаць саната для скрыпкі з фартэпіяна Вільгельма Стэнхамара, творы Тура Аўліна, мініяцюры Фіні Хенрыкеса, а таксама саната Эдварда Грыга для скрыпкі з фартэпіяна сач.8.

1 чэрвеня а 19.00 у малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры падтрымцы Пасольства Швецыі адбудзецца канцэрт сучаснай шведскай харавой музыкі «Фарбы Поўначы. Швецыя», у якім возьмуць удзел госпэл-хор «Svart på vitt» (Швецыя, дырыжор Ёакім Арэніюс), Мінскі Госпэл Хор (дырыжор Павел Шведаў), госпэл-хор «Open Door» (Санкт-Пецярбург, дырыжор Ніна Елішава), а таксама камерны аркестр «Capella Accademia». Дырыжор праекта – Аляксей Фралоў. #ТыдзеньШвецыі2019