Цела Ахроменкі не могуць вывезці з Польшчы праз памылку ў пашпарце

Развітанне з памерлым Уладзіславам Ахроменкам адбудзецца ў Мінску не раней за пятніцу, 16 лістапада.

23622134_1577508972292792_8979494524063552066_n_mfcy7.jpg


Цела пісьменніка не могуць вывезці з Польшчы праз памылку ў пашпарце. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала дачка пісьменніка Лізавета Ахроменка.
«З-за таго, што ў пашпарце таты і мамы не супадае апошняя літара, у нас вялікія праблемы. Для польскага боку яны — абсалютна чужыя людзі».
Зараз сям'я пісьменніка вырашае гэтую праблему, таму пакуль невядома, калі канкрэтна адбудзецца развітанне з Уладзіславам Ахроменкам.
«Развітанне будзе ў Мінску, але не раней за пятніцу ці суботу. Пахаваюць тату на Заходніх могілках», — кажа Лізавета Ахроменка.
Беларускі пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст Уладзіслаў Ахроменка памёр 9 лістапада. 29 кастрычніка ў Беластоку ў яго здарыўся цяжкі інфаркт.