Беларусы на трэцім месцы сярод вінаватых у ДТЗ у Польшчы
У 2017 годзе доля замежнікаў сярод вінаватых у ДЗТ у Польшчы вырасла ўтрая.
Са студзеня па верасень бягучага году замежныя кіроўцы выклікалі на дарогах у Польшчы 481 ДТЗ. Гэта на 100 больш, чым у мінулым годзе, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».
Такім чынам, доля замежнікаў у агульнай колькасьці ДТЗ у Польшчы перавышае ўжо 2%. Хоць гэта не так шмат, але яшчэ ў 2013 годзе гэты паказчык быў утрая меншы.
Да гэтага росту прычыніліся ў асноўным грамадзяне Украіны. Сёлета яны выклікалі ўжо 336 ДТЗ, то бок на 45% больш, чым летась.
На другім месцы апынуліся грамадзяне Нямеччыны, якія прычыніліся да 50 ДТЗ, то бок на 5% больш, чым годам раней. На трэцім месцы — беларусы. Грамадзяне Беларусі выклікалi 20 ДТЗ, то бок на 9 менш, чым годам раней. У першую пяцёрку ўвайшлі таксама расіяне і літоўцы.
Паводле radyjo.net