Брэст. Адкрылася выстава маладых мастакоў «Таксама»
Розныя погляды на прыгожае ды асабістыя перажыванні аўтараў можна пабачыць на выставе творчасці маладых мастакоў «Таксама». Выстава адкрылася ў зале крамы «Скарбніца» ў Брэсце.
Для ўсіх удзельнікаў яна стала першай. Маладая мастачка Вольга Стрыжнёва адзначае:
— Каб нас «таксама» ўспрымалі як мастакоў. Мы «таксама» будзем недзе тут. Хочацца, каб нас «таксама» бралі пад увагу. Канешне, мы баімся панесціся ўперад, бяздумна малюючы. Хочацца рабіць гэта асэнсавана, прадстаўляць свае працы, адносіцца да сябе крытычна.
Маладыя творцы хваляваліся ў чаканні крытычных водгукаў. Працаваць жа выстава будзе да 10 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя