Брэсцкія сацыял-дэмакраты ўшанавалі памяць загінулых падчас другой сусветнай вайны

Дэлегацыя Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП усклала кветкі і ўшанавала хвілінай маўчання загінулых вязняў канцлагера, які знаходзіўся ў мікрараёне «Паўднёвы».

13148456_563316780496126_753735926_o.jpg


Гэтая традыцыйная акцыя, якую сацыял-дэмакраты праводзяць 8 мая, у дзень падпісання капітуляцыі фашысцкай Германіі.

13170660_563316187162852_533505134_o.jpg


«Гэта асаблівае месца для ўсіх берасцейцаў, а для мяне яно звязана з сямейнымі гісторыямі. На тэрыторыі гэтага канцлагера ўтрымліваліся і ваенныя, і мірныя жыхары. Быў тут мой бацька, які праз два месяцы палону арганізаваў ўдалы ўцёкі. Гэта знакавае месца для мяне, якое нагадвае ўсю сілу жадання быць свабодным», — пракаментаваў намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Валянцін Лазарэнкаў.
Паводле прэс-службы Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП