Беларусь па колькасці трансплантацый органаў і тканак лідзіруе ў СНД
Трансплантацыя органаў і тканак з'яўляецца адным з кірункаў высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, які інтэнсіўна развіваецца ў рэспубліцы.
Па колькасці перасадак на 1 млн насельніцтва Беларусь займае 1-е месца сярод краін СНД.
Свой досвед беларускія спецыялісты ахвотна перадаюць калегам з іншых краін, у тым ліку Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Грузіі, Таджыкістана, Расіі. Усяго ў 2014 годзе было праведзена 408 трансплантацый органаў, у тым ліку сэрца — 45, нырак — 285, печані -— 77, лёгкіх — 1.
У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што працягваецца нарошчванне аб'ёмаў высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі з улікам патрэбнасці ў іх насельніцтва. Многія віды такой меддапамогі сталі звычайнай практыкай у рэгіёнах. Гэта кардыяхірургічныя ўмяшання, эндапратэзаванне суставаў, аперацыі пры пухлінах галаўнога і спіннога мозгу і інш. Агульная колькасць высокатэхналагічных аператыўных умяшанняў ў Беларусі па выніках 2014 года перавысіла 13 тысяч.
Паводле БЕЛТА