Беззаконне неабходна спыняць
Праваабаронца з Астраўца Іван Крук паўстаў супраць незаконнага расходавання грашовых сродкаў, якія плацяць грамадзяне ў ЖКГ за капітальны рамонт.
Амаль два гады таму гараджане звярнуліся да праваабаронцы з просьбай даведацца, куды ідуць грошы, якія яны штомесяц плацяць на капітальны рамонт. Бо калі дому неабходны капітальны рамонт, то
кіраўніцтва ЖКГ адказвае: «Няма сродкаў».
Праваабаронца з Астраўца Іван Крук паўстаў супраць незаконнага расходавання грашовых сродкаў, якія плацяць грамадзяне ў ЖКГ за капітальны рамонт.
Амаль два гады таму гараджане звярнуліся да праваабаронцы з просьбай даведацца, куды ідуць грошы, якія яны штомесяц плацяць на капітальны рамонт. Бо калі дому неабходны капітальны рамонт, то
кіраўніцтва ЖКГ адказвае: «Няма сродкаў».
З гэтай нагоды Іван Крук склаў адкрыты ліст і даслаў старшыні Савета міністраў РБ, старшыні Дзяржкантролю РБ, у Канстытуцыйны суд, Міністэрства ЖКГ, у сродкі масавай інфармацыі. У звароце былі
выкладзены ўсе праблемы капітальнага рамонту будынкаў мястэчка (а яны характэрны ўсёй Беларусі). Пад зваротам паставілі подпісы больш за паўсотні гараджан.
Міністэрства ЖКГ накіравала запыт у Гродзенскае абласное ЖКГ. Савет Міністраў — у Міністэрства ЖКГ. Толькі адзін Канстытуцыйны суд адказаў так: «Норма адлічэння на капітальны рамонт
да 1999 года была абавязковая, бо існаваў цяжкі фінансавы стан у краіне. Мясцовая ўлада магла скарыстаць сродкі як заўгодна, але з 2001 года яны павінны выкарыстоўвацца па прызначэнні і нікуды
болей». Камітэт дзяржкантролю вярнуў зварот у райвыканкам.
Рэакцыя райвыканкама была імгненнай. Падпісантаў сталі запалохваць і патрабаваць адклікаць подпісы. Але заяўляльнікі атрымалі лісты за подпісам старшыні райвыканкама Адама Кавалькі, у якім
пацвярджаецца, што частка грошай грамадзян на капітальны рамонт пайшла не па прызначэнні, а на добраўпарадкаванне.
Пасля гэтага Іван Крук напісаў скаргу на імя генеральнага пракурора РБ і міністра МУС. Чаму ў МУС? Ён, як ганаровы работнік праваахоўных органаў, ведае, што ў гэтай структуры існуе падраздзяленне па
барацьбе з эканамічнай злачыннасцю. Зноў Генпракуратура і Міністэрства ўнутраных спраў скаргу адправілі на «ніз».
А мясцовая ўлада блакавала запыты міністэрства і пракуратуры.
Іван Крук напісаў скаргу ў Камітэт дзяржаўнага кантролю на імя яго старшыні Зянона Ломаця і міністру МУС Навумаву. У скарзе былі прыведзены факты немэтавага выкарыстання сродкаў, сплачаных
грамадзянамі на міфічны капрамонт. Толькі пасля гэтага Астравеці ЖКГ сталі правяраць. Гродзенскае аддзяленне Камітэта дзяржкантролю і кантралёры дакументальна ўстанавілі, што гэтыя грошы траціліся не
па назначэнні.
Іван Крук настроены рашуча: «У гэтым пытанні я пайду далей, бо норма не законная, паколькі грошы ідуць не па прызначэнні. Дзіўная сітуацыя: людзі не могуць сабе купіць хлеба, а павінны
плаціць. Напачатку будзе скарга ў Гродзенскі абласны суд, затым — у Вярхоўны. Несумненна, па гэтым пытанні пойдзе зварот у Палату прадстаўнікоў».