«Белпошта» прапануе бясплатна адправіць паштоўку да 8 сакавіка
Беларусам прапануюць бясплатна адправіць паштоўку да Дня жанчын.
5 сакавіка «Белпошта» правядзе ў сваіх аддзяленнях акцыю «Вясенні настрой».
Пра гэта паведамляе прадпрыемства на сваім сайце.
У гэты дзень можна будзе атрымаць у падарунак паштоўку і бясплатна адправіць яе да 8 сакавіка па тэрыторыі Беларусі.