Беларускае радыё зноў не дало трансляцыі ранішняй імшы
Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы.
Другую нядзелю запар Беларускае радыё не дало трансляцыі ранішняй імшы з Кафедральнага касцёла.
Гэтая праграма ішла з 1990-х.
У мінулую нядзелю радыё патлумачыла адсутнасць трансляцыі "тэхнічнымі прычынамі", але ўсе адчыталі гэта як боязь, што святары ў жывым эфіры выступяць з асуджэннем фальсіфікацыі выбараў і паслявыбарчых зверстваў