Беларусь не ўключылі ў рэйтынг самых бяспечных краін свету
Часопіс Global Finance апублікаваў рэйтынг самых бяспечных краін свету. У ім прысутнічаюць усе краіны-суседзі Беларусі, але Беларусі няма.
У першую тройку самых бяспечных краін увайшлі Ісландыя, Швейцарыя і Фінляндыя. За імі ідуць Партугалія, Аўстрыя, Нарвегія, Катар, Сінгапур, Данія і Новая Зеландыя.
У рэйтынг патрапілі ўсе краіны-суседзі Беларусі. Так Латвія заняла 24-ю пазіцыю, Літва — 25-ю, Польшча — 27-ю, Расія — 108-ю, а Украіна — 116-ю.
Горш за ўсё з бяспекай, на погляд складальнікаў рэйтынгу, справы ідуць у Гватэмале, Емене і Філіпінах.
Галоўнымі крытэрамі рэйтынгу сталі верагоднасць ваеннага канфлікту, узровень пагрозы для бяспекі грамадзян, узровень эканамічнага развіцця, верагоднасць прыроднай катастрофы.
Паводле thinktanks.by