Беларусь — на другім месцы па алкагалізме ў Еўропе
Згодна з новым даследаваннем, якое правяла каманда прыватнай рэабілітацыйнай клінікі Delamere, Беларусь займае другое месца па ўзроўні алкагалізму ў Еўропе.
![alkahalizacyja.png alkahalizacyja.png](/img/v1/images/alkahalizacyja.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Каманда даследчыкаў выкарыстала даныя Сусветнага дэмаграфічнага агляду. Яны прааналізавалі лічбы, каб выявіць, у якой еўрапейскай краіне самы высокі працэнт людзей, што пакутуюць на алкагольную залежнасць.
Другое месца ў гэтым спісе заняла Беларусь, дзе 18,80% насельніцтва пакутуе на алкагольную залежнасць. У Беларусі таксама быў адзін з самых высокіх паказчыкаў смяротнасці, звязанай з алкаголем, — 19,82 смяротных выпадку на 100 000 чалавек.
Найгоршым месцам у Еўропе па ўзроўні алкагалізму была прызнана Венгрыя, дзе амаль чвэрць насельніцтва (21,20%), як высветлілася, мае алкагольную залежнасць.
У 2014 годзе было выяўлена, што ўзровень спажывання алкаголю ў Венгрыі ў два разы вышэйшы, чым у любой іншай еўрапейскай краіне, у той час як венгерскае даследаванне 2020 года паказала, што большая частка праблемы алкагалізму звязана з людзьмі сталага веку, а не з маладымі.
Замыкае тройку лідараў Латвія, дзе 15,50% пакутуюць на алкагалізм.
![alkahalizm1.png alkahalizm1.png](/img/v1/images/alkahalizm1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Топ-10 еўрапейскіх краін з самым высокім узроўнем алкагалізму
- Венгрыя — 21.20%
- Беларусь — 18,80%
- Латвія — 15.50%
- Польшча — 12.80%
- Аўстрыя — 12.00%
- Літва — 11.00%
- Швецыя — 11,00%
- Швейцарыя — 9,50%
- Фінляндыя — 9.10%
- Вялікабрытанія — 8,70%