Беларусь апынулася на 48-м месцы ў свеце па кошце мабільнага інтэрнэту
У рэйтынгу брытанскай даследчай кампаніі Cable.co.uk, што ацэньвала кошт мабільнага інтэрнэту ў розных краінах свету, Беларусь заняла 48-ю пазіцыю.
Па дадзеных рэйтынгу, беларускім карыстальнікам 1 Гб абыходзіцца ў сярэднім у $ 2,36. У Расіі — $ 0,91 (12 месца), ва Украіне — $ 0,51 (4 месца), у Польшчы — $ 1,32 (21 месца), у Літве — $ 2,06 (41 месца), а ў Латвіі — $ 7, 12 (141 месца).
Самы танны мабільны інтэрнэт даступны жыхарам Індыі, Кыргызстана і Казахстана. А самы дарагі — у Зімбабвэ (1 Гб за $ 75,2), Грэцыі ($ 32,71) і Чадзе ($ 23,33).
Цікава, што грамадзяне Індыі могуць выбіраць з 57 тарыфных планаў, а сярэдні кошт гігабайта інфармацыі тут — $ 0,26.
10 краін з самым танным мабільным інтэрнэтам:
1. Індыя,2. Кыргызстан,3. Казахстан,4. Украіна,5. Руанда,6. Судан,7. Шры-Ланка,8. Манголія,9. М’янма,10. Рэспубліка Конга.
Паводле thinktanks.by