БХД заклікае дасылаць Мінгандлю фота продажу алкаголю каля кас
У рамках кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя праводзіць маніторынг крамаў на прадмет размяшчэння алкагольнай прадукцыі ў гандлёвых залах.
«Тое, як яны размяшчаюць алкагольную прадукцыю, выклікае абурэнне не толькі ў мяне, як чалавека, які хоча нешта змяніць у гэтым кірунку, але і ў многіх грамадзян Беларусі. Мы ўсе
разумеем, што ўладальнікі крамаў у першую чаргу зацікаўленыя прадаць больш і атрымаць прыбытак, і іх не хвалюе, што алкагалізм у Беларусі гэта катастрофа, якая пачынаецца ў іх на прылаўках»,
— адзначыла каардынатар кампаніі Вольга Кавалькова.
Месяц таму аргкамітэт БХЛ звярнуўся ў міністэрства гандлю з зваротам, да якога прыкладаліся фатаграфіі продажу алкагольнай прадукцыі ў прыкасавых зонах. У сваім адказе Мінгандлю заявілі, што
парадак выкладкі тавараў у гандлёвай зале крамы заканадаўства не рэгулюе, а для абмежавання даступнасці алкаголю для насельніцтва міністэрства праводзіць ТЛУМАЧАЛЬНУЮ працу з суб'ектамі
гандлю, не дапушчаючы размяшчэнне яго ў «прыкасавых» зонах.
«Тлумачальная праца, гэта па сутнасці — бяздзейнасць, бо пасля яе сітуацыя ніяк не змяняецца. Я лічу, што пры існуючай сітуацыі з ужываннем алкаголю ў Беларусі растлумачальнай
працы даўно не дастаткова, неабходныя заканадаўча замацаваныя абмежавальныя меры, у тым ліку магчымасць продажу алкаголю толькі ў асобных аддзелах крамаў і замацаваныя ў правілах гандлю дакладныя
крытэрыі раскладкі тавараў у крамах, не дапушчаючы продаж алкаголю на касах», — дадаў Вольга Кавалькова.
Паводле яе слоў, гэта дапаможа не толькі знізіць выдаткі міністэрства на тлумачальную працу, але і ў некалькі разоў знізіць колькасць неабдуманых пакупак алкаголю на касе, «калі ты і не
сабіраўся купляць, а тут на табе і проста ў рукі».
«Назіраючы шматгадовую бяздзейнасць органаў улады і аналізуючы беларускае заканадаўства, якое рэгулюе выраб і продаж алкаголю, і атрымліваючы такія адказы, прыходзіш да высновы, што
асноўны лабіст алкагалізацыі насельніцтва — гэта дзяржава. І мы ў межах кампаніі змагаемся за змяненне сітуацыі і просім неабыякавых да гэтай праблемы грамадзян звяртацца ў міністэрства
гандлю з зваротамі аб нязгодзе з дзеючым парадкам продажу алкаголю на rbmintorg@gmail.com», — дадала каардынатар кампаніі.
bchd.info