БХД пераймае нарвежскі досвед барацьбы з алкагалізацыяй

Дэлегацыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў складзе Вольгі Кавальковай, Таццяны Севярынец і Дзяніса Дашкевіча ў межах кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» наведала Нарвегію з працоўным візітам для абмену досведам у сферы нацыянальнай антыалкагольнай палітыкі.



bchd_u_narviehii.jpg

У Нарвегіі адбыўся шэраг сустрэч беларускіх палітыкаў з арганізацыямі і асобамі , якія маюць дачынне да працы ў гэтым накірунку. Сустрэчы праходзілі ў парламенце Нарвегіі, муніцыпалітэце і паліцыі гораду Ставангер, муніцыпалітэце гораду Рандаберг, парасонкавай арганізацыі ACTIS,арганізацыя AKAN,а таксама з асобамі з гораду Санднес, якія займаюцца распаўсюдам часопіса ASFALT, і іншымі.
Паводле заканадаўства, Нарвегіі:
​ — забаронена рэклама алкагольных напояў,
​ — на продаж моцных напояў існуе дзяржаўная манаполія,
— алкаголь са складам болей за 4 % можна набыць толькі у спецыялізаваных крамах,
​ — продаж алкаголя мацней за 21% дазволена набываць толькі з 20 год,
​ — у крамах продаж алкаголю дазволены да 20-00, у суботу да 18-00, продаж забаронены у нядзелю, у дзень выбараў і на Пасху, —  і г.д.
«Згодна статыстыцы Сусветнай арганізацыіі аховы здароўя на 2014 год нарвежцы ўжываюць у 2 разы меней алкаголю, чым беларусы. Але ў Нарвегіі ў параўнанні з Беларуссю вельмі кансерватыўнае і абмежавальнае заканадаўства ў галіне вытворчасці і продажу алкаголю. Дзяржава зацікаўлена у тым, каб людзі ужывалі меней алкаголю.
Па апошніх апытаннях, нарвежцы добра ставяцца да такой палітыкі дзяржавы, бо гэта палітыка накіравана у першую чаргу на ахову здароўя людзей і захаванне нацыі. Нам ёсць, чаму павучыцца у нарвегжцаў, шмат досведу мае гэта краіна ў барацьбе з алкагалізацый насельніцтва. У Нарвегіі ўсе арганізацыі, якія маюць дачыненне да гэтай праблемы, працуюць разам і ўся праца накіравана на дапамогу алка- і нарказалежным людзям і іх сем’ям.
Мы убачылі прынцып «меншая дасяжнасць прыводзіць да меншага ўжывання» ў дзеянні. Улічваючы, што для Беларусі зараз ўжыванне алкаголю — гэта нацыянальная катастрофа, то дзяржава павінна зрабіць усе магчымае, каб спыніць алкагалізацыю насельніцтва. Каманда БХД улічыць атрыманы досвед для распрацоўкі і лабіявання новых прапаноў да ўраду», - пракаментавала візіт у Нарвегію кіраўнік кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» Вольга Кавалькова.
bchd.info