Байнэт — пра дэфіцыт медыкаў: «Лукашэнка і яго дзеці ў «народных шпіталях» не лечацца»
У сеціве абмяркоўваюць дэфіцыт медыкаў у краіне. Усяго ў Беларусі не хапае амаль 6 тысяч лекараў і медсясцёр, паведамляе «Салідарнасць».
Такая колькасць вакансій зарэгістравана ў агульнанацыянальным банку вакансій, прыводзіць статыстыку FINANCE.TUT.BY.
«Вось лімфолага ў краіне ўвогуле няма ніводнага, — піша ўдзельнік форуму talks.by. — І як кіраўнік дзяржавы збіраецца вырашыць гэтую праблему? Выпіша з-за мяжы на 500 рублёў зарплаты? Жэстачайша перакваліфікуюцца указам з ЛОРов або уролагаў, напрыклад? Сам раскажа і пакажа, як трэба? Але гэта ж не біятлон і ня бахча... За што нам гэта ўсё?».
На дыскусійнай пляцоўцы узгадваюць словы кіраўніка дзяржавы аб тым, што яго не напружвае маштабны адток медыкаў з краіны.
«Ну, а чаго яго гэта павінна напружваць, ён і яго дзеці ўнародных шпіталях не лечацца», — заўважыў адзін з форумчан.
Так выглядае палата ў прэзідэнцкай клініцы — так у народзе называюць «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
«Галоўнае, каб хапала міліцыянтаў, а лекараў у паліклініцы для дэпутатаў у Ждановічах хапае, яшчэ і чарга стаіць — на працу ўладкавацца хочуць».
Людзі звяртаюць увагу на недахоп ложка-месцаў у бальніцах.
«З пяці залётаў у бальніцу тройчы перш на калідоры па некалькі дзён адлежваецца, і гэта Мінск».
«Калі б замест 17 рэзідэнцый у краіне пабудавалі 17 бальніц, то пытанне з бальнічнымі месцамі, быў бы даўно ўжо вырашана».
Некаторыя мяркуюць, што недахоп медыкаў выгадны дзяржаве: «Менш на пенсіі грамадзянін пражыве. А калі падняць пенсійны ўзрост да 70, то ўвогуле цудоўна».
Галоўная прычына дэфіцыту лекараў, на думку ўдзельнікаў дыскусіі, — малыя заробкі.
«У мяне суседка — педыятр, вузкі спецыяліст па ЖКТ. Ёй ужо даўно за 70, але працягвае працаваць, абслугоўваючы тры ўчасткі... Ці не адпускаюць, бо, па яе словах, на такую зарплату (пачатковая 160) маладых вузкіх спецыялістаў не прывабіць. І гэта ў Бабруйску, дзе нібы менш за ўсё патрэба ў лекарах / медыцынскіх сёстрах».
«Прыйшоў ўладкоўвацца на працу. Пытаюся, які заробак. Адказваюць: 620 рублёў. Ок. Падпісваю кантракт. Разам: аклад 180 рублёў, астатняе — прэмія. І аказваецца, ва ўсіх так. Вынік: сярэдняя зарплата па гаспадарцы складае 180 рублёў. Бо прэмію зарабіць трэба, а яна залежыць ад паказчыкаў арганізацыі, а не ад маёй праведзенай работы».
Іншыя лічаць, што справа не толькі ў нізкай зарплаце, але і ў стаўленні да лекара: «Медыцына ў нас стала на ўзровень ЖЭСа і крамы. Доктар усім павінен і абавязаны і пры гэтым усе гатовыя напісаць на яго скаргу. Лекар больш бегае па соплях і тэмпературах па ўчастку, каб бальнічныя раздаць, а не займаецца лячэннем».