Расіяне канстатуюць значны рост цэнаў на адпачынак у Беларусі

Адпачынак, у тым ліку для расійскіх турыстаў, у санаторыях і на курортах Беларусі за апошнія два гады падаражэў прыкладна ў два разы. Пра гэта заявіла выканаўчы дырэктар Асацыяцыі тураператараў Расіі (АТАР) Майя Ламідзэ, паведамляе Белсат.

turizm_1.jpg

Выступаючы на прэс-канферэнцыі, прысвечанай сітуацыі ў галіны, яна адзначыла, што Беларусь застаецца шматгадовым лідарам сярод краінаў СНД па колькасці прададзеных расіянам пуцёвак.
«Сітуацыя пакуль не змянілася, хоць кошты на адпачынак у гэтай краіне вельмі выраслі. Яе папулярнасць тлумачылася тым, што адпачынак у Беларусі каштаваў значна танней, чым на аналагічных санаторна-курортных базах Расіі», – патлумачыла прадстаўніца АТАР.
Яна ўдакладніла, што за апошнія два гады турпрадукт у Беларусі падаражэў амаль у два разы.