Бацьку шасцярых дзяцей з Мінска прысудзілі 3,5 года калоніі за ўдзел у пратэстах
Палітвязню Аляксандру Зялюткіну прысудзілі 3,5 года калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Мужчына быў затрыманы 7 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 года каля ўніверсама «Рыга». Ён быў апазнаны на відэа.
Аляксандр — пячнік, бацька шасцярых дзяцей: чацвярых хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак, ва ўзросце ад 1 года да 16 гадоў.