Бацькі 5-гадовага Эдзіка Базанава просяць пра дапамогу
У рэдакцыю з просьбай пра дапамогу звярнуліся бацькі Эдуарда Базанава. Эдзіку 5 гадоў, у яго ДЦП 4 ступені і эпілепсія. Ужо 4 гады ён знаходзіцца на Праграме Інтэнсіўнага Лячэння ў Інстытуце Чалавечага Патэнцыялу Глена Домана.
Гэта праграма прадугледжвае інтэнсіўныя хатнія заняткі бацькоў з дзіцём па прызначанай інстытутам праграме, і прыезд 1–2 разы на год у ЗША для абследавання дзіцяці і карэкціроўкі праграмы заняткаў.
“Гэта, напэўна, ўжо будзе 6-я наша паездка, распавядае маці хлопчыка. — Ужо цяжка пералічваць кожны наш візіт у ЗША і дасягнутыя вынікі. Мы папросту не здаемся і ідзём наперад. Мы бачым, як паволі ідзе развіццё нашага дзіцяці, на якім пры нараджэнні лекары паставілі крыж. Па іх словах, ён быў сляпым, тупым і асуджаным на вечныя сутаргі. Сёння Эдзік выдатна бачыць, чытае, вырашае матэматычныя задачы, зносіцца з бацькамі пры дапамозе адмысловай методыкі, разумее навакольны свет, гуляе, капрызіць, крыўдзіцца, смяецца, нязграбна спрабуе хапаць ручкай рэчы, пры кожнай магчымасці спрабуе ўстаць на ножкі. А галоўнае — ён паўзе! Хай пакуль яго шлях вылічваецца сантыметрамі, але самастойны рух — гэта запаветная мара, гэты цуд, гэта казка, гэта штодзённая праца, гэта апантаная вера любых звычайных бацькоў, гэта неверагодная сіла асаблівага 5-гадовага хлопчыка.
І пакуль адзінае месца ў свеце, дзе вучаць самастойнаму руху, — гэта Інстытут Глена Домана ў Філадэльфіі. А яшчэ — гэта адзінае месца, дзе без лекаў спраўляюцца з эпілепсіяй.
Так, у наш мінулы прыезд, год таму, Эдзіку была прызначана ўнікальная, запатэнтаваная Інстытутам, кіслародная маска.
Апошняя наша паездка адбылася ў лютым 2013 года. Ад таго часу ўвесь год мы актыўна займаліся і збіралі грошы на наступную паездку. І вось падышоў час для чарговага візіту — ён прызначаны на 3 сакавіка 2014 года.
Мы здолелі сабраць 6 300 долараў ЗША, агульная сума выдаткаў на 1 паездку складае прыкладна 11 500 долараў. Такім чынам, трэба сабраць яшчэ 5 000 долараў.
Усе справаздачы па сабраных і выдаткаваных сродках за папярэднія паездкі — на нашым сайце dcp.by."
Дапамагчы можна, пералічыўшы сродкі на дабрачынны рахунак, адкрыты ў філіяле №514 у АСБ "Беларусбанк"
УНП 100420097; МФО 153001614. Прызначэнне плацяжу: На Дубинка Вольгу Вячаславаўну для лячэння сына Базанава Эдуарда.
У беларускіх рублях — №000000008
(Транзітны рахунак №3819382102369 пры пералічэнні сродкаў юрасобай)
У доларах ЗША — №8400000000112
(Транзітны рахунак №3819382109779 пры пералічэнні сродкаў юрасобай)
У еўра — №9780000000018
(Транзітны рахунак №3819382109779 пры пералічэнні сродкаў юрасобай)
У расійскіх рублях — №6430000000009
(Транзітны рахунак №3819382109779 пры пералічэнні сродкаў юрасобай)
Кашалёк Paypal: lorena.vlds@mail.ru
Нумар кашалька EasyPay: 09814460
Нумары кашалькоў Webmoney:
Беларускія.рублі: B131285312953
Долары ЗША: Z310650633740
Расійскія рублі: R249762746578
Еўра:E149232757799
Для паштовых пераводаў:
Атрымальнік: Дубінка Вольга Вячаславаўна
Пашпарт МР 2051911 выдадзены Савецкім РУУС г. Мінска
Адрас: 220017, г.Мінск, вул. Кунцаўшчына, 15–15
Кантактная інфармацыя мамы дзіцяці:
Дубінка Вольга Вячаславаўна
Тэлефон: (017) 3906858 (хатні), (044) 7002707 (Велком)