Аўкцыён, на якім хацелі прадаць лецішча Ніны Багінскай, не адбыўся

Аўкцыён у Смалявічах, на якім сёння хацелі прадаць лецішча Ніны Багінскай, не адбыўся — не знайшлося патэнцыйных пакупнікоў.

Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода


Стартавая цана была 10 000 рублёў, інфармуе Радыё Свабода. Улады меркавалі такім чынам спагнаць з 69-гадовай жанчыны штраф за ўдзел у вулічных акцыях на агульную суму 7 000 рублёў.
У гэты ж дзень каля Смалявіцкага выканкама прайшоў пікет у падтрымку Ніны Багінскай. У ім удзельнічала Ніна Багінская, яна трымала бел-чырвона-белы сцяг. Таксама там была рэжысёрка Вольга Мікалайчык, якая трымала плакат з надпісам «Дача СТ «Геолаг» канфіскаваная незаконна. Продажу — не!». Прысутнічала і праваабаронца Наталля Гарачка.
На ўдзельнікаў несанкцыянаванай вулічнай акцыі склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння.
Паводле spring96.org