Аштрафаваны лідар «Альтэрнатывы»
Ужо вядомая суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя 
Шабуня 15 верасня аштрафавала на 20 базавых велічыняў (400 рублёў) старшыню 
грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" (зарэгістравана ў Латвіі) Алега 
Корбана.

Штраф
 грамадскаму актывісту прысудзілі па артыкуле 23.34 КаАП РБ — за 
арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі 25 жніўня ў цэнтры сталіцы. У гэты дзень, з нагоды 25-й гадавіны зацвярджэння незалежнасці 
беларускай дзяржавы, актывісты «Альтэрнатывы» арганізавалі віншаванне 
мінчукоў, раздаючы мінакам сцяжкі з выявай 
бел-чырвона-белага сьцяга і герба "Пагоня".
Паводле прэс-службы ГА «Альтэрнатыва»