Асуджаны да «хіміі» дудар Зміцер Шыманскі здолеў пакінуць Беларусь
Цяпер Зміцер Шыманскі, якога судзілі за тое, што граў на дудзе на пратэсным маршы ў жніўні 2020 года, знаходзіцца ў Варшаве, паведамляе BY_culture.
Тры тыдні таму музыканта асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
Яго абвінавачвалі паводле артыкула 342 КК (арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) за гранне на дудзе на маршы 16 жніўня 2020 года.
Зміцер быў затрыманы разам з музыкамі гурта Irdorath і знаходзіўся за кратамі з 2 жніўня.