Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" адмовіліся ад мітынгу, бо надта дорага

Адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні 26 красавіка "Чарнобыльскага шляху". Арганізатары зацвердзілі прыкладны маршрут акцыі, што адбудзецца ў Мінску 26 красавіка.



shlyah.jpg

Збор удзельнікаў "Чарнбыльскага шляху" запланаваны каля кінатэатра "Кастрычнік" з 14-й да 15-й гадзіны, адкуль людзі з 15-й да 16-й гадзіны пройдуць шэсцем да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў, паведамляе belprauda.org.

Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні "Чарнобыльскага шляху" адмовіўся ад правядзення мітынгу на плошчы Бангалор 26 красавіка — няма сэнсу і занадта дорага.

Заяўку ў Мінгарвыканкам падпішуць прадстаўнік руху салідарнасці "Разам" Ілля Дабратвор, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, прадстаўнік Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук.

Арганізатары пададуць заяўку 10 красавіка.

Прэс-служба Руху "За Свабоду"