Арганізатара Мілавідскага фэсту выклікаюць у Баранавіцкі РАУС

Грамадскага актывіста Віктара Сырыцу, арганізатара Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года, выклікаюць 12 чэрвеня ў Баранавіцкі РАУС.



fest_milavidy.jpg

Удзельнікі Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года

Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў 9 чэрвеня з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама за подпісам часова выконваючага абавязкі начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Д.Майсені. У лісце паведамляецца, што ў адносінах да Віктара Сырыцы складзены адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, таму грамадскаму актывісту «неабходна прыйсці ў Баранавіцкі РАУС (вуліца Чкалава, д.5, к.333) для падпісання пратакола».

«Яны не могуць мне дараваць правядзенне 2 чэрвеня Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы. Баранавіцкі райвыканкам 3 і 20 траўня двойчы незаконна нам забараняў правядзенне культурна-гістарычнага свята. Лічу, што не мы парушылі закон, а Баранавіцкі райвыканкам не выконвае арт. 51 Канстытуцыі Беларусі і не дае нам права на ўдзел у культурным жыцці», — паведаміў Віктар Сырыца.


http://spring96.org/be/news/63763