Амбасадарам Рэспублікі Ужупіс па кнігах стане кот

20 ліпеня ў 17.00 пачнецца інаўгурацыя пяці новых паслоў Рэспублікі Ужупіс ў Вільні, паведамляе міністр замежных спраў Ужупіса Томас Чэпайціс ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Фота з фб Алены Танкачовай

Фота з фб Алены Танкачовай

Сярод новых амбасадараў — кот Пануліс, які стане паслом па кнігах. Таксама пасламі стануць Алена Танкачова (беларуска-літоўскае памежжа), Паліна Сцепаненка (беларуска-літоўскае памежжа і Орша), Вольга Малінкіна (пасол Рэспублікі ў Харкаве) і Ірына Су[хій (пасол па экалагічных справах).
У 1997 годзе жыхары віленскага раёна Ужупіс абвясцілі Рэспубліку Ужупіс са сваім сцягам, прэзідэнтам, канстытуцыяй і арміяй з 12 чалавек.
Паводле novayagazeta.ee