Амаль 2,5% жыхароў Слонімскага раёна стаяць на дыспансерным уліку па алкаголі
На дыспансерным уліку ў Слонімскім райне — 1482 чалавекі, якія злоўжываюць алкаголем. Гэта амаль 2,5% ад усіх жыхароў раёна. Лічбу паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на суполку «Жыццё Слоніма» ў «ВКонтакте».

Усяго ў Беларусі на дыспансерным уліку па алкаголі — каля
160 тысяч чалавек. Гэта 1,7% ад усіх жыхароў краіны. Статыстыка на сярэдзіну
2021 года.