Аляксей Харкевіч: Аднаўленне пратэстаў у Беларусі не будзе спантанным

Акцыі пратэсту ў Беларусі былі выкліканыя дзеяннямі ўлад, сцвярджае галоўны рэдактар эканамічнага партала rynak.by Аляксей Харкевіч.

img_3506_2_logo_1.jpg

Паволе эксперта, аднаўленне пратэстаў у Беларусі не будзе спантанным:
— Фактычна, усе прычыны пратэстаў былі выкліканыя дзеяннямі ўлад. Пачынаючы ад аб’яўлення даты выбараў, ад рэакцыі на каронавірус, арышт кандыдатаў у прэзідэнты, разгон мірных акцый, смерці. Усё, што мы бачылі, — гэта была рэакцыя ў адказ. Я не думаю, што спантанна гэта можа вырасці да тых памераў, якія былі ў мінулым годзе. Калі зноў не будзе чагосьці падобнага з боку ўлад.
На аднаўленне акцый пратэсту ўвесну спадзяецца Святлана Ціханоўская. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.
racyja.com