Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал Алімпіяды на дыстанцыі 50 м вольным стылем
Лідарка зборнай Беларусі па плаванні Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал Алімпіяды-2016 на дыстанцыі 50 м вольным стылем.
У сваім паўфінальным заплыве двухразовая віцэ-чэмпіёнка Гульняў-2012 фінішавала пятай з вынікам 24,53 сек., што трохі горш за яе дасягненні ў папярэднім заплыве (24,42 сек.). Тым не менш, паўфінальнае дасягненне дазволіла Аляксандры выйсці ў медальны заплыў з восьмым вынікам па часе.
Першую пазіцыю па выніках паўфінальнага этапу здолела захаваць за сабой лідарка кваліфікацыі датчанка Перніла Блюм (24,28 сек.).
Фінал на кролевай 50-метроўцы пройдзе ў ноч з 13 на 14 жніўня па мінскім часе.
Раней Аляксандра Герасіменя спаборнічала ў Рыа на дыстанцыі 100 м вольным стылем, аднак не змагла прабіцца далей паўфінальнай стадыі. Яе выніковае месца на кролевай стометроўцы — 13-е.
Паводле БелТА