Афрыканская чума ў Беларусі: Ходзяць чуткі тут і там

— Слухай, Ганна! — камандуе кабета з вагона. — У ягады не едзем. Меня што-та очэнь настаражівает: чарніц, кажуць, многа, а людзей нет. Падазраю, і людзі гавараць, што над стаўбцоўскімі лясамі пырскалі какой-та гадасцю.



sluchi.jpg

Двое немаладых мужчын і кабета вяртаюцца дахаты са сталіцы электрычкай у бок Стоўбцаў. Падводзяць вынікі. Гаваркія, таму суседзям па вагону адразу становіцца зразумелым, што яны паездкай не задаволены. Трапілі ў цэнтр горада, калі там ішла нейкая цырымонія. То ім на адной станцыі не дазволілі выйсці, то на другой правезлі міма.

— Ат, свята ж! суніміцеся! — узмахвае рукамі кабета.
— Што гэта за свята!? — пярэчыць адзін з мужыкоў. — Свята было пры Машэраве, віцеранам пад ногі кветкі кідалі на праспекце. А цяпер нейкія тралі-валі. Віцеранаў няма і свята няма. Каму эта свята? Начальству!

Другі мужык у знак згоды моўчкі ківае галавой. Кабеце такі паварот размовы не падабаецца.

— Эта ня наша дзела! Эта ня наша дзела! — паўтарыла яна некалькі разоў.

Раптам тэма рэзка памянялася. Маладжавая жанчына на суседняй лаўцы аддае некаму па мабільніку каманду:

— Скажы, каб мне Ганна срочна пазваніла!

Тая Ганна абазвалася хвілін праз пяць.

— Слухай, Ганна! — камандуе кабета з вагона. — У ягады не едзем. Меня што-та очэнь настаражівает: чарніц, кажуць, многа, а людзей нет. Падазраю, і людзі гавараць, што над стаўбцоўскімі лясамі пырскалі какой-та гадасцю. Там жа яшчар ілі чума какая-та чорная. Свінней рэжуць. А з дзікімі што дзелаць?! Вот узялі і на іх папырскалі. То лі каб вылечыліся, то лі каб здохлі. Каму начальства шапнула, це ў лес не ходзят. А чэво жа мы папромся? Всё, в ягады не едзем!


Бачу, што людзі гатовы паверыць чаму заўгодна. Бо спачатку весткі пра чуму таксама доўга лічылі лухтой і ніякай нармальнай інфармацыі доўга не было.

— Так-так, — уступае ў размову яшчэ адна кабета, — мне гаварылі, што маладая жэншчына пашла за ягадамі, дзень сабірала, а к вечару апухла – і «скорую» вызвалі

Пойдзе, без сумневу, гуляць пагалоска пра тое, што ў Стоўбцах нельга чарніцы збіраць, бо на дзікоў у лесе нечым папырскалі.

mikalaj-achyzha.livejournal.com