Адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна, якая абараняла палітвязняў, не прайшла атэстацыю Мінюста
Кваліфікацыйная камісія Мінюста не атэставала Марыю Колесаву-Гудзіліну. Пра гэта з сацсетках паведаміла сама адвакатка.
Марыя Колесава-Гудзіліна — вядомая беларуская адвакатка, якая абараняла ў судзе палітвязняў Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзмітрыя Папова.
Сёння на сустрэчы з міністрам юстыцыі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб адвакаты былі «дзяржаўнымі людзьмі», і сказаў, што адвакатуру ў краіне трэба «ўзяць пад кантроль».