Ад 5 да 12 гадоў. Андрэю Пачобуту выставілі абвінавачванне
Гродненскаму журналісту інкрымінуюць «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці» і «рэабілітацыю нацызму».
Гродзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту выстаўлена абвінавачанне, піша «Белсат». Яно абапіраецца на артыкулы Крымінальнага кодэкса аб «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай варожасці» і «рэабілітацыі нацызму».
Згодна з такім абвінавачаннем, журналісту можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зняволення.
Нагадаем, раніцай 25 сакавіка ў кватэры Андрэя Пачобута прайшоў трохгадзінны ператрус. Канфіскаваныя два ноўтбукі, жорсткія дыскі, сем старых тэлефонаў, польскамоўная літаратура, бэйджы з канферэнцый, усе дакументы на польскай мове, у тым ліку дакументы дачкі, і ўзнагароды польскага конкурсу «GrandPress».
Пачобут змешчаны ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.