Абвінавачванне просіць аштрафаваць Жалана Віё на 300 базавых і вызваліць
У судзе па справе грамадзяніна Францыі Жалана Віё бок абвінавачання вылучыў суду свае патрабаванні.
Пракурор лічыць даказаным, што Віё меў намер на перасоўванне боепрыпасу праз мяжу Мытнага саюза і яго віна па артыкулах па артыкулах 295 і 333, прым 1 даказаная, піша naviny.by.
Пры гэтым пракурор папрасіў суд выключыць з абвінавачання фармулёўку «незаконнае набыццё», а абвінавачванні ў незаконным перамяшчэнні боепрыпасаў праз мяжу фармуляваць як «перасоўванне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза».
Абвінавачванне патрабуе пакараць грамадзяніна Францыі штрафам у 300 базавых велічынь (6900 рублёў, 3450 даляраў) і вызваліць у зале суда.
Суд праходзіць у Гомелі. Жалана Віё затрымалі на мяжы пры выездзе ва Украіну. Француз паказаў супрацоўніку мытні патрон, які быў у яго ў якасці сувеніра, каб удакладніць, ці можа ён яго правозіць.