Год «хатняй хіміі» — абвешчаны прысуд экс-фігуранту «Справы патрыётаў»

У Ленінскім судзе Мінска раніцай 12 студзеня абвешчаны прысуд Андрэю Бяляўскаму, фігуранту «Справы патрыётаў». За захоўванне набоя пад аўтамат Калашнікава — адзін год абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову. 

cam07490_logo.jpg

Набой пад аўтамат Калашнікава знайшлі следчыя падчас вобшуку 24 сакавіка ў рамках следства па «справе аб масавых беспарадках», якая неўзабаве развалілася.
Паколькі балістычная экспертыза давяла, што набой усё ж такі баявы, 27 лістапада 2017, у дзень закрыцця папярэдняй справы, была ўзбуджаная новая – за захоўванне боепрыпасаў (ч.2 арт.295 КК РБ).


Андрэй Бяляўскі віну цалкам прызнаў. Паводле яго расповеду, набой ён знайшоў у машыне, якую набыў у Рэчыцы ў 2013-м і прыгнаў у Мінск. Не ведаючы, ці набой баявы, ці наўпрост копія, Андрэй вырашыў яго захаваць – як сувенір – закінуў у шуфляду стала і …забыўся.
Андрэй Бяляўскі збіраецца абскарджваць прысуд.