А1 збірае TikTok Family і шукае ката-блогера
А1 збірае TikTok Family і абвяшчае кастынг, каб адшукаць ката, які стане галоўнай зоркай акаўнта кампаніі ў TikTok. Амбасадорамі брэнда на гэтай пляцоўцы, акрамя ката, таксама стануць пяць ціктокераў розных узростаў. Заяўкі на ўдзел у кастынгу прымаюцца да 21 лютага ўключна.
Стварэнне кантэнту для сацсеткі пад брэндам А1 будзе для адабранай каманды пастаяннай і аплачвальнай працай. Галоўным у TikTok Family, як і ў любой сям'і, дзе ёсць хатнія жывёлы, будзе менавіта гадаванец. Разам з катом шанс прадстаўляць кампанію на адной з найпапулярнейшых сусветных платформ атрымаюць пяць блогераў, гатовых прымерыць на сябе розныя вобразы.
Першы – мілая дзяўчына 21-25 гадоў, якая пра каманду А1 расказвае так, што ўсім хочацца стаць яе часткай. Другі тыпаж – энергічны хлопец 25-30 гадоў, да якога заўжды можна звярнуцца з пытаннямі пра мабільны і хатні інтэрнэт, банкінг ці іншыя фінансавыя прыкладанні і атрымаць просты і зразумелы адказ. Трэці вобраз – герой ці гераіня з інклюзіўнага асяроддзя альбо старэй за 50 гадоў, якія разбураюць любыя стэрэатыпы і натхняюць на гэта іншых людзей. Пяты тыпаж – вясёлы хлопец 20-25 гадоў, які можа добра пажартаваць нават пра паслугу пераафармлення тэлефоннага нумара.
Для ўдзелу ў кастынгу ў TikTok Family А1 трэба запоўніць анкету, далучыць да яе актуальныя фатаграфіі, а таксама спасылку на відэа ў TikTok, якое магло б стаць першым пастом у афіцыйным акаўнце А1. Сачыце за падрабязнасцямі ў сацсетках А1.